"Навальнага марудна забілі Пуцін і яго рэжым" — кіраўнікі ЕС
Удзельнікаў акцый памяці Аляксея Навальнага ў Расіі нярэдка разганялі ці нават затрымлівалі
Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль выпусцілі сумесную заяву з нагоды гібелі ў калоніі ў Расіі апазіцыянера і палітвязня Аляксея Навальнага.
"Яго павольна забілі прэзідэнт Пуцін і яго рэжым, якія нічога не баяцца больш, чым іншадумства з боку ўласнага народа, — гаворыцца ў ёй. — Мы прыкладзем усе намаганні, каб заклікаць да адказу расійскае палітычнае кіраўніцтва і ўлады. Мы патрабуем ад расійскіх уладаў устанавіць усе факты, звязаныя са смерцю Навальнага. Расія павінна неадкладна вызваліць усіх астатніх палітычных зняволеных".
Аляксей Навальны — вядомы палітычны апанент Уладзіміра Пуціна. У 2020-м яго атруцілі ў Расіі, пасля чаго апазіцыянер быў у стане комы. Пасля лячэння і рэабілітацыі ў Германіі, Навальны ў 2021 годзе вярнуўся ў Маскву, ведаючы, што яго могуць арыштаваць (што і адбылося ўжо ў аэрапорце). У 2022-м яму прысудзілі 9 гадоў калоніі, а ў 2023-м дадалі яшчэ 19 гадоў. Яго 27 разоў адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Пра смерць Аляксея Навальнага ў калоніі афіцыйна паведамілі 16 лютага. Яму было 47 гадоў.
Dear Yuliya, you and your family have bravely supported Alexei Navalny in his cause for so many years.
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) February 16, 2024
Today, we also bow our heads to the entire family. pic.twitter.com/sw34KmrPQi
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.