Аўтобус Мінск — Вільня вылецеў у кювет пад Валожынам

Аўтобус Мінск — Вільня  трапіў у аварыю пад Валожынам
Аўтобус Мінск — Вільня  трапіў у аварыю пад Валожынам

Уночы на 23 красавіка аўтобус Мінск — Вільня вылецеў у кювет пад Валожынам. Аварыя адбылася на 68-м кіламетры трасы E28 Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы.

ДТЗ адбылося каля 03:30 гадзін. Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца "Неаплана" 1988 года нараджэння быў у стомленым стане. Мужчына заснуў за рулём, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет.

У аўтобусе разам з кіроўцам знаходзілася 45 чалавек. Пацярпелі два пасажыры: мужчына, 1977 года нараджэння, грамадзянін Беларусі і жанчына, грамадзянка Германіі. На месца аварыі прыбылі машыны хуткай дапамогі.

Автобус Минск — Вильнюс вылетел в кювет под Воложином
Автобус Минск — Вильнюс вылетел в кювет под Воложином

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі