У Оршы гарадскі аўтобус наехаў на дрэва
На месцы здарэння
Здарэнні з аўтобусамі МАЗ адбываюцца не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. У Оршы гарадскі аўтобус наехаў на дрэва. З невядомай прычыны ён апынуўся за межамі праезнай часткі вуліцы (магчыма, узніклі праблемы з тармазамі).
Здарэнне адбылося ў панядзелак на вуліцы Івана Флёрава. Ці ёсць пацярпелыя, невядома. На месца прыязджала "хуткая". Сам аўтобус быў моцна пашкоджаны.
Як вядома, аўтобусы МАЗ часта гараць. Прычынай пажараў нярэдка называюць тое, што заходнія камплектуючыя "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя ці кітайскія. А яны апынуліся не зусім аналагічнымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.