Айцец Арсень: Сынкавіцкаму храму каля 800 гадоў

Настаяцель Сынкавіцкай Міхайлаўскай царквы, протаіерэй Арсень Ананка распавёў, што дзякуючы рэстаўрацыйным працам, якія праводзіліся ў храме, зрабілі адкрыццё. Аказваецца, храм прыкладна на 200 гадоў старэйшы, чым прынята лічыць.  Айцец Арсень распавёў, што ўжо расшыфравана некалькі надпісаў на сценах храма, адрасаваных вялікаму князю Альгерду. "Гэтыя тэксты даюць меркаванне, што Сынковіцкай царкве далёка не 600 гадоў, а каля 800", - лічыць настаяцель.  

Айцец Арсень распавёў, што пабудаваны ў савецкі час кароўнік, які знаходзіцца побач з царквою, помнікам гісторыі і культуры, плануюць замяніць гатэлем. "Ужо адзін будынак кароўніка ліквідаваны. Мяркуецца цалкам ачысціць каля храма тэрыторыю ад кароўнікаў і цялятнікаў. А на гэтым месцы з цягам часу плануем пабудаваць гатэль для турыстаў, некалькі крамаў, дзе будуць прадавацца сувеніры, і стаянку для аўтамабіляў", - дадаў настаяцель, паведамляе "Газета Слонімская".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі