Азаранка таемна ўзяла шлюб з Рэдфу?
Інфармацыя пра гэта з'явілася ў твітары. Нібыта, цырымонія прайшла 11 сакавіка ў прысутнасці толькі некалькіх сяброў.
Таксама паведамляецца аб нейкім папяровым пасведчанні, якое пацвярджае факт пакупкі заручальнага пярсцёнка музыкам Рэдфу на мінулым тыдні. Азаранку і Рэдфу бачылі ў некалькіх найбуйнейшых ювелірных крамах.
БЕЛТА адзначае, што ў бойфрэнда Вікторыі плануецца выступленне з канцэртам у Індыі 22 і 23 сакавіка. Вяселле музыкі і спартсменкі магло б адбыцца ў горадзе Джайпур.
Нагадаем, пара пазнаёмілася ў 2012 годзе на US Open, і з тых часоў Рэдфу часта бачаць на трыбунах, дзе ён горача перажывае за сваю сяброўку. У пачатку гэтага года Вікторыя Азаранка заяўляла СМІ, што пра свае заручыны або вяселле яна раскажа журналістам толькі тады, калі на яе безыменным пальцы з'явіцца шыкоўны заручальны пярсцёнак.
Фота — tabloid.by