Азаранка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе

Азаранка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 15-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам у 6 мільёнаў долараў. У матчы 1/8 фіналу яна выйграла ў аўстралійкі Саманты Стосур (№28) з лікам 6:1, 4:6, 6:1. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 59 хвілінаў, пры гэтым Стосур у другім сэце аказвала беларускай спартсменцы істотны супраціў.

У паядынку за выхад у паўфінал Азаранка будзе спаборнічаць з пераможцай гульні паміж італьянкай Рабертай Вінчы (10) і славачкай Магдаленай Рыбарыкавай.

Нагадаем, што раней беларуска перамагла ў Індыян Уэлсе кітаянку Чжэн Сайсай (69) — 6:4, 6:3 і казахстанскую тэнісістку Зарыну Дыяс (87) — 6:3, 6:2.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі