Банкір Кабякоў паўгода заставаўся чальцом Савета бяспекі

Банкір Кабякоў паўгода заставаўся чальцом Савета бяспекі

Андрэй Кабякоў паўгода пасля сваёй адстаўкі з пасады прэм'ер-міністра заставаўся чальцом Савета бяспекі. Гэта вынікае з указа кіраўніка дзяржавы №79 ад 22 лютага 2019 года, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэ-партале. 

Гэтым указам у склад Савета бяспекі ўведзены прэм'ер-міністр Сяргей Румас, а Кабякоў выключаны з Савета бяспекі. 

Нагадаем, што Андрэй Кабякоў быў адпраўлены ў адстаўку больш за паўгода таму — 18 жніўня 2018 года. 12 лістапада 2018 года стала вядома, што ён увайшоў у склад Рады дырэктараў "Белгазпрамбанка". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі