Баранавіцкія юнакі скралі амаль 50 бляшанак газіроўкі
На прыпынку ў Баранавічах два 19-гадовыя юнакі разбілі шкло вітрыны халадзільнай камеры. Яны выцягнулі адтуль 48 бляшанак безалкагольных напояў. Скрадзеная газіроўка "пацягнула" на 380 тысяч рублёў. А маладых людзей чакае адказнасць: Крымінальны кодэкс прадугледжвае за гэта пакаранне — да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы