Баранавіцкую хлебапякарню аштрафавалі на 50 базавых за гібель работніка
На баранавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў загінуў 57-гадовы электразваршчык. Рабочы працаваў на платформе ў шахце млына і папрасіў слесара падняць яго вышэй.
Той націснуў кнопку, і платформа пайшла ўгару. Спыніць жа яе слесар не здолеў. Зваршчыка раздушыла канструкцыяй. Гэта першы смяротны выпадак за 10 год. Пякарня аштрафаваная на 50 базавых велічыняў, галоўны механік, старэйшы майстар і слесар-рамонтнік звольненыя.