БАТЭ ў аўторак прымае "Атлетык" з Більбаа
Сёння барысаўчане правядуць другі матч групавога этапа футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Ён пройдзе на "Барысаў-Арэне", пачатак у 21.45. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".
Нагадаем, у першым матчы БАТЭ пацярпеў у гасцях разгромнае паражэнне ад "Порту" — 0:6, "Атлетык" згуляў унічыю 0:0 з данецкім "Шахцёрам".
Галоўны трэнер барысаўчан Аляксандр Ермаковіч заявіў, што БАТЭ ў матчы з "Атлетыкам" хоча рэабілітавацца перад заўзятарамі за "няўдалую гульню ў Партугаліі". З-за прастуды сёння не згуляе Дзмітрый Ліхтаровіч, пашкоджанне мае Віталь Радзівонаў, яго ўдзел у матчы пад пытаннем.
Фота — БЕЛТА