Беларус Андрэй Праневіч стаў чэмпіёнам Паралімпіяды па фехтаванні

Беларус Андрэй Праневіч стаў чэмпіёнам Паралімпіяды па фехтаванні

Яшчэ адзін беларус стаў чэмпіёнам Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра. Андрэй Праневіч выйграў залаты медаль у спаборніцтвах сярод шпажыстаў-калясачнікаў. Як піша Прессбол, спачатку Праневіч паспяхова прайшоў групавы этап, а затым на стадыі плэй-оф па чарзе выйграў у брытанца Дзімітры Куцья (15:13), украінца Алега Навуменкі (15:8), а ў фінале перамог прадстаўніка Ірака Алі Амара (15:14).

Раней тры залатыя медалі ў скарбонку беларускай зборнай прынёс плывец Ігар Бокій (100 метраў батэрфляем, комплекснае плаванне на 200 метраў, 400 метраў вольным стылем). Ён таксама мае бронзавы медаль за спаборніцтвы ў плаванні брасам на 100 метраў.

Яшчэ адну бронзу атрымаў кідальнік кап’я Аляксандр Трыпуць. Такім чынам, Беларусь мае ўжо шэсць медалёў на сёлетняй Паралімпіядзе і займае 16-ты радок у агульным рэйтынгу.



 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі