Беларусь і Расію не пусцяць на хакейныя турніры IIHF да канца вайны

IIHF не пусціць Беларусь і Расію на свае турніры да канца вайны / mk.ru
IIHF не пусціць Беларусь і Расію на свае турніры да канца вайны / mk.ru

Хакейныя каманды Беларусі і Расіі не будуць дапушчаныя да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) да канца вайны. Пра гэта заявіў прэзідэнт федэрацыі Люк Тардзіф, піша сайт espn.com.

На цяперашні час абедзвюм краінам забаронена ўдзельнічаць у спаборніцтвах IIHF да 2024 года ўключна. Рашэнне пра ўдзел Беларусі і Расіі ў спаборніцтвах 2025 года будзе прымацца ў сакавіку 2024-га, адзначыў Тардзіф. Ён выказаў надзею, што абедзве каманды вернуцца на спаборніцтвы як мага хутчэй, бо гэта будзе азначаць, што вайна скончылася.

"Я разумею, што часам ёсць палітычны падыход. Як у чалавека ў мяне ёсць сваё разуменне сітуацыі. Але на пасадзе ў IIHF я павінен прыняць рашэнне паводле нашага Статута і абараніць нашыя спаборніцтвы", — падкрэсліў кіраўнік федэрацыі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі