Беларусь могуць паспрабаваць уцягнуць у ваенны канфлікт — Вальфовіч

Аляксандр Вольфавіч / Фота Міністэрства абароны РБ
Аляксандр Вольфавіч / Фота Міністэрства абароны РБ

Беларусь могуць паспрабаваць уцягнуць у ваенны канфлікт, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. Паводле яго слоў, Украіна ў апошні час правяла шэраг дадатковых мер па ўмацаванні ўкраінска-беларускага ўчастка мяжы.

"Нельга выключаць, што абстаноўка на Ровенскім кірунку можа быць выкарыстаная з падачы так званых заходніх партнёраў для рэалізацыі розных, у тым ліку узброеных, правакацый ужо ў нашым памежжы з мэтай уцягвання Беларусі ў канфлікт", — сказаў ён у інтэрв'ю sb.by

Паводле яго слоў, не выключанае "прымяненне ваеннай сілы супраць беларускай дзяржавы". Пры гэтым ён запэўніў, што "сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі гатовая да такога развіцця падзей".

Вальфовіч таксама расказаў пра найбліжэйшыя планы расійскіх ВС. Паводле слоў кіраўніка беларускага Савета бяспекі, расійскія вайскоўцы "хутчэй за ўсё, наросцяць намаганні па ліквідацыі ачагоў супраціву УСУ". Асноўны ўдар нанясуць на Данецкім і Луганскім кірунках.

Вальфовіч таксама лічыць, што заходнія краіны не зацікаўленыя ў спыненні вайны ва Украіне, бо, на яго думку, хочуць падначаліць "Расію і яе галоўных саюзнікаў, перш за ўсё Беларусь, інтарэсам Захаду з наступным іх ператварэннем ў свае сыравінныя прыдаткі".

Нагадаем, Генштаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй зводцы адзначаў, што жыхароў памежных вёсак у Беларусі папярэджваюць пра магчымую атаку з тэрыторыі Украіны.

Акрамя таго, раней Аляксандр Лукашэнка патрабаваў, каб беларускі бок быў прадстаўлены на перамовах, дзе будуць абмяркоўвацца гарантыі для бакоў, якія ваююць. "Калі вы нас увязалі ў гэта (перш за ўсё заходнія краіны), там на гэтых перамовах натуральна павінна прагучаць пазіцыя Беларусі", — заявіў ён 7 красавіка на пасяджэнні Савета бяспекі РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі