Беларусь можа ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю ў чэрвені 2020-га

Беларусь можа ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю ў чэрвені 2020-га

Беларускі ўрад спадзяецца завяршыць перамовы аб уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю да лета наступнага года. Як заявіў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын, у чэрвені 2020-га наша краіна ўжо магла б аформіць членства ў СГА на канферэнцыі гэтай арганізацыі. Ён заклікаў краіны-удзельніцы Сусветнай гандлёвай арганізацыі, падтрымаць Беларусь у гэтым яе імкненні. Турчын адзначыў, што Мінск гатовы да пошуку кампрамісаў, якія не супярэчаць нацыянальным інтарэсам.  

Чарговы раўнд перамоваў аб далучэнні Беларусі да СГА прайшоў 11 ліпеня ў Жэневе. Беларускую дэлегацыю ачольваў Аляксандр Турчын, сярод іншых у яе склад уваходзілі міністр фінансаў Максім Ермаловіч, міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. Турчын распавёў пра развіццё беларускай эканомікі, пра вынікі, якія былі дасягнутыя пасля папярэдняй сустрэчы, якая адбылася ў лютым сёлета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі