Беларусь спыняе ўдзел у Орхускай канвенцыі

Беларусь спыняе ўдзел у Орхускай канвенцыі

Беларусь спыняе ўдзел у Орхускай канвенцыі, паведамляе БЕЛТА. Адпаведны указ "Аб выхадзе Рэступлікі Беларусь з міжнароднай дамовы" падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле інфармагентства, у кастрычніку 2021 года "Беларусь сутыкнулася з перадузятым і дыскрымінацыйным стаўленнем з боку кіруючых органаў канвенцыі, фактамі ціску на суверэнную дзяржаву". І ў гэтых умовах паўнацэнны удзел Беларусі ў канвенцыі немагчычы. 

Беларускі рэжым паведамляе, што выхад з канвенцыі не прывядзе "да спынення ўдасканалення нацыянальнай сістэмы ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнай улады і насельніцтва ў сферы экалагічнай палітыкі". Далей грамадзяе краіны і дзяржава могуць кантактаваць паміж сабой у межах заканадаўства Беларусі.

Беларусь пазбавілі правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі сёлета ў лютым праз ліквідацыю арганізацыі "Экадом".

Орхуская канвенцыя — канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН “Аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія тычацца навакольнага асяроддзя”.

Каб краіна стала удзельнікам канвенцыі, неабходна падпісанне дакумента 16-цю краінамі. Працэс доўжыцца тры гады. Сама канвенцыя была зацверджана 25 чэревня 1998 года. 

Яе мэта — падтрымка абароны правоў чалавека на спрыяльнае навакольнае асяроддзе для яго здароўя і дабрабыту, на доступ да інфармацыі, на ўдзел грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і на доступ да правасуддзя па пытаннях, якія тычацца навакольнага асяроддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі