Беларусь трапіла ў ТОП-10 дружалюбных краінаў для крыптавалют
Беларусь трапіла ў дзясятку найбольш дружалюбных краінаў для крыптавалют і блокчэйн-праектаў, піша TUT.by са спасылкай на замежныя СМІ. Рэйтынг быў прадстаўлены на сайце канферэнцыі BlockShow Europe 2018. Беларусь апынулася на 10-м месцы. Першае месца ў Швейцарыі. Далей ідуць Гібралтар, Мальта, Вялікабрытанія, Данія, Нямеччына, Партугалія, Нідэрланды, Фінляндыя і Беларусь.
Складальнікі рэйтынгу прааналізавалі рэгуляванне крыптавалют у 48 еўрапейскіх краінах і апублікавалі ТОП-10. Наша краіна ўвайшла ў гэтую дзясятку, бо да 2023 года тут вызначаны нулявы падатак на крыптавалюты.
8 сакавіка набыў моц дэкрэт №8 “Аб развіцці лічбавай эканомікі”. Паводле гэтага дакумента, юрыдычныя і фізічныя асобы атрымалі істотныя льготы ў падаткаабкладанні аперацыяў з токенамі і крыптавалютамі.