Беларус трапіў у топ-100 найлепшых нападаючых НХЛ
Ягор Шаранговіч
Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч трапіў у топ-100 найлепшых нападаючых НХЛ па стане на 16 студзеня. Ён на 95-м месцы. Узначальвае рэйтынг НХЛ нападаючы "Эдмантана" Конар Макдэвід.
У гэтым сезоне Шаранговіч у 43 гульнях за "Калгары" набраў 30 (17+13) ачкоў. Нядаўна ён стаў аўтарам хет-трыка.
Ягору Шаранговічу 25 гадоў. За "Калгары" ён выступае з 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.