Беларусь выходзіць з пашыранага частковага пагаднення Савета Еўропы па спорце
Чарговая траўма / Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
Беларусь выходзіць з пашыранага частковага пагаднення Савета Еўропы па спорце (заснавана рэзалюцыяй у 2007-м). Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Гэта яго "контрсанкцыі", адказ на ранейшае рашэнне Камітэта міністраў СЕ. У сакавіку сёлета ён прыпыніў удзел Беларусі ва ўсіх частковых пагадненнях Савета Еўропы. У Мінску бачаць у гэтым "палітычныя матывы". Таксама "для беларускага боку на працягу апошніх гадоў адсутнічала практычная аддача ад удзелу".
Афіцыйны Мінск паўтарыў крок Расіі, якая зрабіла яго летам, а цяпер шукае апраўданні. Як вядома, беларускі і расійскі спорт знаходзяцца пад санкцыямі з-за агрэсіі РФ супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.