Беларуса арыштавалі на Балі на падпольным покерным турніры
Беларусу і ўсім, з кім ён гуляў у покер на Балі, цяпер пагражае дэпартацыя / pixabay
Беларуса арыштавалі на Балі падчас удзелу ў падпольным покерным турніры, піша тэлеграм-канал Baza. Цяпер яму пагражае штраф і дэпартацыя — азартныя гульні ў Інданезіі забароненыя.
Турнір праводзілі на віле. Арганізатары заявілі, што ўваход на турнір каштуе 2 млн рупій — крыху больш за 250 еўра. На гульню прыйшло 27 чалавек — адзін беларус і 26 грамадзянаў Расіі.
Усіх удзельнікаў турніру затрымалі інданезійскія паліцэйскія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.