Мінск трапіў у дзясятку самых танных гарадоў па кошце спаткання
Спатканне / unsplash.com
Інтэрнэт-сэрвіс Picodi параўнаў выдаткі на спатканне ў розных гарадах свету. Аўтары ўзялі ўмоўную сустрэчу, якая ўключае ў сябе вячэру ў рэстаране на дваіх, бутэльку віна і два квіткі ў кіно.
Амаль усюды гэты набор каштуе даражэй, чым у Беларусі. У рэйтынгу ніжэй за нас размясціліся толькі дзевяць гарадоў:
Беларусы за джэнтльменскі набор заплацяць амаль 60 долараў, або 150 рублёў. Швейцарцы, напрыклад, заплацяць больш за ўсё — 226 долараў (580 рублёў).
А якая цана ў суседніх краінах? Так, украінцы заплацяць менш за беларусаў — 143 рублі, палякі заплацяць 180 рублёў, літоўцы і латвійцы — 228 рублёў, а расіяне — 218.
У тройку лідараў увайшлі Осла і Хельсінкі. А танней за ўсё схадзіць на спатканне ў Багаце і Стамбуле.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.