Беларусам могуць дазволіць удзельнічаць у мясцовых выбарах у Расіі

Беларусам, якія жывуць у Расіі, могуць дазволіць удзельнічаць у выбарах мясцовых органаў самакіравання

Беларусам, якія жывуць у Расіі, могуць дазволіць удзельнічаць у выбарах мясцовых органаў самакіравання / t.me/Loevkrai/

Беларусы могуць атрымаць права ўдзельнічаць у мясцовых выбарах у Расійскай Федэрацыі, калі пастаянна пражываюць там. Яны змогуць абіраць і быць абранымі ў органы мясцовага самакіравання.

28 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у якім ухваліў праект Пратакола аб унясенні змяненняў у дагавор паміж Беларуссю і Расіяй аб роўных правах грамадзян ад 25 снежня 1998 года. Гэты законапраект будзе выкарыстоўвацца як аснова для перамоваў паміж Мінскам і Масквой.

Дагэтуль беларусы, якія пастаянна пражываюць у Расіі, не мелі права ўдзельнічаць у мясцовых выбарах. Між тым расіяне, якія жывуць у Беларусі, могуць на мясцовых выбарах быць не толькі выбарцамі і кандыдатамі, але нават і ўваходзіць у склад выбарчых камісій.

Перамовамі па праекце пратакола і яго падпісаннем будзе займацца Міністэрства замежных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі