Беларуская юрыстка: Прэтэнзіі да YouTube беспадстаўныя

Медыя-кампанія Viacom праз суд патрабуе мільярд долараў ад YouTube, бо там выкладзеныя відэакліпы, часам без згоды вытворцаў і прадусараў. Юрысты YouTube абураныя: парталам карыстаюцца людзі, якія праглядаюць файлы для сябе, а не выкарыстоўваюць іх дзеля камерцыі. Беларуская юрыстка Ганна Жарабцова, якая српецыялізуецца на аўтарскім праве, лічыць прэтэнзіі да YouTube беспадстаўнымі. Абураныя і карыстальнікі YouTube: нават на прагляд хоча накласці лапу усемагутная карпарацыя Viacom, якая валодае, дарэчы, брэндамі Paramount Pictures і DreamWorks Studios, а таксама сеткаю тэлеканалаў MTV. У сваю чаргу Viacom называе YouTube “піратамі”, якія парушаюць аўтарскія правы. Існуе канфлікт інтарэсаў: мільёны інтэрнаўтаў не жадаюць пераплочваць за дарагія кружэлкі, таму выступаюць за вольны прагляд на YouTube, а прадусары і аўтары лічаць, што інтэрнаўты-халяўшчыкі адбіраюць у іх законны прыбытак. Беларуская юрыстка Ганна Жарабцова, якая спецыялізуецца на аўтарскім праве, лічыць што ў пазоўшчыка няма шанцаў на выйгрыш, бо карыстальнікі YouTube не парушаюць аўтарскага права:

Ганна Жарабцова: “Інтэрнэт-права і аўтарскае права, з гэтым звязанае, даволі хісткае. З аднаго боку, інтэрнэт дае магчымасць вольнага доступу да мастацтва. З іншага боку, калі гэта выкладзена ў сеціве, няма гарантыі, што чалавек будзе карыстацца гэтым для сябе. Згодна з міжнародным і нашым заканадаўствам, калі чалавек карыстаецца гэтым для сваіх мэтаў, то ён не павінен плаціць, але калі для камерцыйных мэтаў, то ён ужо павінен аплочваць разнастайныя аўтарскія ўзнагароды, якія ўваходзяць у кошт гэтага прадукта, напрыклад, песні. Ну, я лічу, што кампанія “Viacom” не зусім мае рацыю. Таму што, па-першае, прэзюмуецца, штокарыстальнікі з’яўляюцца добрасумленнымі, калі не даказана іншае. І па-дугое, спажыўцы ўжо падавалі ў суд на праваўладальнікаў: занадта дарагія былі аб’екты аўтарскага права: CD, DVD. Аднак мне падаецца, што яны ўсё адно задарагія для звычайнага спажыўца, таму людзі і вымушаныя пампаваць з інтэрнэту”.

“Мы не пацерпім пірацтва ні ў якай форме, у тым ліку ад YouTube”, - заявіў Самнэр Рэдстоўн, старшыня Рады дырэктараў Viacom. Штодня відэакліпы на YouTube глядзяць мільёны чалавек. Уладальнік YouTube, кампанія Google заявіла, што Viacom сваім пазовам пагражае свабодзе слова ў інтэрнэце. Карацей, чакаецца бітва гігантаў, у якой задзейнічаныя і нашыя інтарэсы, інтарэсы шэраговых карыстальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі