Беларускія барацьбіты не змаглі заваяваць трох пуцёвак на Алімпіяду
На заключным алімпійскім кваліфікацыйным турніры па грэка-рымскай барацьбе ў Нові-Садзе (Сербія) не дасягнулі мэты трое беларускіх атлетаў - Ян Гузаў (55 кг), Алім Селімаў (84 кг) і Цімафей Дзейнічэнка (96 кг). Апошні быў блізкі да поспеху, але застаўся на 5-м месцы, тады як пуцёўкі ў Пекін атрымлівалі па тры мацнейшыя барацьбіты ў кожнай катэгорыі. Сёння паспрабуе сілы Аляксандр Кікінеў (74 кг).
"Прессбол"
"Прессбол"