Беларускія баскетбалісткі сёння гуляюць з Чарнагорыяй
Матч другога этапа чэмпіянату Еўропы пройдзе ў Дэбрэцэне.
У венгерскім горадзе Дэбрэцэн на другім этапе чэмпіянату Еўропы жаночая баскетбольная зборная Беларусі сёння правядзе матч з камандай Чарнагорыі. Пачатак у 16.30.
Нагадаем, пасля чатырох перамог на першым этапе беларускі саступілі ў драматычным матчы зборнай Чэхіі — 70:73.
У нашай групе лідыруе Францыя — 6 ачкоў, Беларусь і Турцыя маюць па 5, Чарнагорыя і Чэхія — па 4, Грэцыя — 3 ачкі.
Дарэчы, больш за 40% карыстальнікаў сайта "Прессбола" вераць, што беларуская зборная дойдзе на кантынентальным першынстве да паўфіналу.
Фота: Sportactionmagazine