Беларускія гандбалісты атрымалі другую перамогу ў кваліфікацыі ЧЕ-2010

Другую перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2010 года атрымала мужчынская зборная Беларусі па гандболе.
Учора ў Рышон-ле-Цыёне каманда Георгія Свірыдэнкі абыграла зборную Ізраілю з лікам 31:28. Нагадаем, першая сустрэча супернікаў адбылася 26 лістапада ў Брэсце. Беларусы тады ўпэўнена перамаглі - 38:31.

Наступны матч беларуская зборная правядзе ў сакавіку 2009-га з чэмпіёнамі свету немцамі. Пакуль жа ў 5-й групе лідыруюць Беларусь і Нямеччына, у іх па 4 ачкі пасля 2-х гульняў. ; ачкі і ў зборнай Славеніі, але пасля трох матчаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі