Беларускія самбісты заваявалі золата і тры бронзы на чэмпіянаце Еўропы
Беларускія спартоўцы заваявалі чатыры ўзнагароды па баявым самба на чэмпіянаце Еўропы. Спаборніцтвы прайшлі ў мінскім Палацы спорту, паведамляе БЕЛТА. Золата выйграў Аляксандр Варановіч у вагавай катэгорыі да 100 кг. Бронзу заваявалі Мікалай Кулікевіч (57 кг), Вадзім Злобіч (62 кг) і Аляксандр Азолін (74 кг).