Беларускія спецназаўцы паехалі ў Расію па балельшчыкаў "Зеніта"
Байцы спецназу ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі будуць суправаджаць з Санкт-Пецярбурга ў Мінск і назад балельшчыкаў футбольнага клуба "Зеніт". З гэтай мэтай у Расію ўжо паехалі 20 беларускіх спецназаўцаў.
Чакаецца, што спеццягнік з балельшчыкамі "Зеніта" прыбудзе ў Мінск у сераду ў 12.30. Агулам на заўтрашнім футбольным матчы Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Зеніт" будзе прысутнічаць каля 4 тысяч балельшчыкаў з Расіі, 300 з іх ужо знаходзяцца ў беларускай сталіцы.
Інтэрфакс