Беларусы далучыліся да прайд-шэсця ў Варшаве — фота і відэа
Беларусы на прайдзе ў Варшаве
Беларусы і беларускі Варшавы далучыліся ў суботу 22 чэрвеня да прайд-шэсця. Разам з палякамі, украінцамі і прадстаўнікамі іншых краін, якія ўдзельнічалі ў парадзе, яны прайшлі па цэнтры польскай сталіцы, каб зноў падкрэсліць важнасць бачнасці квір-людзей, абароны іх правоў і свабод.
Беларусы ў калоне прынеслі з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, выявы "Пагоні" на вясёлкавым фоне і плакаты. Глядзіце, як гэта было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.