Беларусы сустракаюць Каляду
Увесь свет застыў у чаканні галоўных святаў года. Адчуванне надыходзячай радасці ўжо перапаўняе паветра. Нехта з захапленнем чакае Новага года, а нехта лічыць галоўным святам Божае Нараджэнне. У святкаванні праваслаўнае і каталіцкае Раство даволі падобныя. Галоўнае адрозненне хіба што ў даце. Каталіцкае Раство прыпадае на 25 снежня. Праваслаўныя ж святкуюць крыху пазней — 7 студзеня.
У абодвух веравызнаннях дню Божага Нараджэння папярэднічае Куцця. У гэты дзень ад раніцы да вечара нельга нічога есці і піць. Толькі пасля вячэрняй урачыстай службы дазваляецца з’есці куццю. Пра тое, з чаго робіцца страва куцця, распавядае праваслаўны святар айцец Аляксандр:
“Куцця ў розных мясцінах робіцца па-рознаму. Гэта можа быць прапараная пшаніца ці яшчэ што-небудзь падобнае. Бывае, што вараць якую-небудзь кашу з мёдам, макам, разынкамі. Гэта таксама посная ежа, але ж салодкая і вельмі смачная. Ну, а разгавенне бывае толькі ў само свята Божага Нараджэння, пасля літургіі. Ужо можа быць святочны стол. І там ужо можна прыгатаваць усё што заўгодна”.
У каталікоў гэты дзень прыпадае на 24 снежня. Вернікі таксама ядуць куццю і, як распавёў Еўрарадыё грэка-каталіцкі святар Андрэй, нават падкладаюць пад абрус сена:
“Наогул у гэты дзень на стале павінна быць 12 посных страваў. Пад абрус абавязкова кладуць сена, якое нагадвае тое, што Ісус Хрыстос нарадзіўся ў хлеве. А вось ужо пасля начной службы людзі ідуць адзін да аднаго калядаваць, віншуюць адзін аднаго”.
Дарэчы, святу Божага Нараджэння папярэднічае Піліпаўскі пост. Гэты пост не строгі. Падчас яго, акрамя серады і пятніцы, можна нават есці рыбу.
Прыблізна ў гэты ж перыяд адзначаюць сваё галоўнае свята і мусульмане. Яно называецца Курбан-байрам. Мусульмане жывуць па месяцовым календары, таму дата святкавання можа прыпадаць на розныя дні. У гэтым годзе Курбан-байрам адзначалі 20 снежня. Пра паходжанне свята распавядае Алі Варановіч, імам рэлігійнай абшчыны мусульман Гомеля:
“Гэтае свята прысвечанае гісторыі прарока Аўрама, ці, як кажуць мусульмане, Ібрагіма, якому было загадана Богам прынесці ў ахвяру свайго сына. Аднак калі той падняў нож над горлам сына, Бог яго спыніў, сказаў, што Ібрагім загад цалкам выканаў, і замест сына даў барашка.
На гэтае свята мусульмане робяць хадж — паломніцтва ў Мекку. Таксама прыносяць у ахвяру, як гэта рабіў Ібрагім, ці барана, ці быка, ці нават вярблюда”.
А вось габрэі зараз у разгар агульных святкаванняў нічога не адзначаюць. Аднак з 5 па 12 снежня адзначалі Хануку. Гэта свята вызвалення ад чужаземных захопнікаў — грэкаў, якія ў ІІ стагоддзі да нашай эры спрабавалі навязаць габрэям сваю культуру і звычаі. Але ж габрэі паўсталі і перамаглі, ачысцілі храм ад статуй чужаземных багоў. Паводле звычаяў, трэба было запаліць свяцільню — мэнору. Але мусіў быць адмысловы гатунак алею, якога знайшлі толькі адзін збаночак. Хапіць яго павінна было толькі на адзін дзень, аднак здарыўся цуд, і гарэла гэтая прылада 8 дзён.
Пра тое, як святкуецца Ханука, распавядае актывіст габрэйскага нацянальнага руху Вольф Рубінчык:
“Запальваецца ханукія — гэта такі від свяцільнікаў з 8 гнёздамі для свечак ці для алею. Кожны дзень дадаецца па адной свечцы. Гэта выстаўляецца на акно, каб людзі бачылі, што свята, каб нагадаць ім пра цудоўную перамогу. Паколькі ўсё круціцца вакол гэтага алею, то гатуюцца адмысловыя рэчы, прысмакі на на гэтым самым алеі — пончыкі, ладкі, дранікі. Гэта вясёлае свята, хаця яно і не самае галоўнае ў габрэйскім календары”.
Дарэчы, Новы год, які называецца Рош-Хашана, габрэі святкуюць у верасні. На стале абавязкова павінна быць рыба, бо, як кажуць, трэба паесці трохі ад галавы рыбы, каб быць галавой. Таксама пажадана есці гранаты, каб было шмат нашчадкаў, як гэтых семак. Гэта перыяд, калі Усявышні вызначае на наступны год лёс кожнага габрэя. Таму трэба паводзіць сябе адпаведна, прасіць у людзей дараваць грахі, якія зрабіў за год.
Нашыя продкі таксама здаўна мелі свае зімовыя святы. 24 снежня беларусы сустракалі Каляду — Боскую Маці Сонца. Ладзілася святочная вячэра, галоўным атрыбутам якой была куцця. На наступны дзень пачыналіся непасрэдна Каляды. Моладзь калядавала: збіралася ў групкі, хадзіла па хатах і спявала песні, абавязкова прысутнічала “каза” — юнак, апрануты ў вывернуты кажух. Гаспадары вельмі шчыра прымалі калядоўшчыкаў і імкнуліся пачаставаць іх чым-небудзь смачным.