БелАЗ судзіцца з расіянамі за мерч

Бірулька з МАЗам / modelki.by
БелАЗ судзіцца з расійскімі кампаніямі за мерч: патрабуе кампенсацыі за цацачныя самазвалы.
Ад верасня 2024 года вытворца кар’ерных самазвалаў масава падае пазовы ў расійскія суды супраць прадаўцоў мерчу з лагатыпам кампаніі. Беларускі гігант патрабуе кампенсацыю за парушэнне правоў на таварны знак.
Пад удар патрапілі ІП і кампаніі, якія прадавалі на маркетплэйсах бірулькі, мадэлі самазвалаў, магнітныя пазлы ды іншыя тавары, заўважыў Office Life.
БелАЗ просіць кампенсацыю ў 50 тысяч расійскіх рублёў (каля 1735 беларускіх рублёў, ці каля 500 долараў). Аднак суды часта зніжаюць суму да 10–25 тысяч для ІП. Працэсу супраць юрасоб БелАЗ пераважна выйграе цалкам. Некаторыя справы закрываюцца па дамове.
Сам БелАЗ афіцыйна выпускае мерч пад сваім брэндам: у Жодзіне працуе фірмовы магазін, дзе прадаюцца мадэлі самазвалаў, адзенне і аксесуары з лагатыпам кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.