Белстат назваў самыя пітушчыя рэгіёны Беларусі

Колькі п'юць беларусы?

Колькі п'юць беларусы?

Белстат падлічыў, колькі алкаголю за мінулы год выпілі беларусы. Агульны аб'ём склаў 11,5 л на душу насельніцтва ва ўзросце 15 гадоў і старэйшыя.

У лідэрах — Магілёўская вобласць (12,5 л), на другім месцы — Віцебская (12,2 л), трэцяе месца падзялілі Гродзенская і Мінская вобласці — па 11,5 л. На чацвёртым месцы — Гомельскі рэгіён (11,3 л), а менш за ўсё алкаголю ўжываюць у Мінску — 10,8 л.

Больш як 52% ў агульным спажыванні спіртнога ў Беларусі прыпадае на гарэлку і лікёра-гарэлачныя вырабы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі