Білеты на БАТЭ — "Рэал" пачнуць прадаваць 17 лістапада па “старой схеме”

Білеты на матч Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і мадрыдскім "Рэалам", які пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама" 25 лістапада, будуць прадавацца "па старой схеме".
Як паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола, частка білетаў будзе перададзена ў Барысаў, частка пойдзе ў касы.

Астатнія будуць распаўсюджвацца праз АБФФ "Падарожжа" па безнаяўным разліку.

Паводле папярэдніх звестак, білеты з’явяцца ў продажы з 17 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі