Bloomberg: ЗША могуць заблакаваць выплаты па дзярждоўгу Расіі пасля 25 траўня

Bloomberg: ЗША могуць заблакаваць выплаты па дзярждоўгу Расіі пасля 25 траўня

ЗША могуць заблакаваць выплаты па дзяржаўным доўгу Расіі пасля 25 траўня, піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы. Мінфін Злучаных Штатаў проста не будзе працягваць ліцэнзію, якая выключае выплаты па абслугоўванні дзярждоўга з-пад антырасійскіх санкцый. Дзейная заканчваецца праз тыдзень. Аднак канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.

Згаданая блакіроўка павысіць верагоднасць дэфолту РФ, чаго Масква стараецца пазбягаць усімі сіламі ва ўмовах санкцый. Дэфолт чакаўся яшчэ ў пачатку траўня, але яго ўдалося пазбегнуць. 27 траўня Расія павінна расплаціцца па двух выпусках еўрааблігацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі