Першы дэфолт сярод расійскіх кампаній
Адбыўся першы дэфолт сярод расійскіх кампаній. У Расійскай чыгункі ("РЖД") не атрымалася выплаціць грошы па еўрабондах, намінаваным у швейцарскіх франках (датай выплаты было пазначана 14 сакавіка). Прычына — санкцыі супраць кампаніі, паведамляе Bloomberg.
Паколькі месяц з часу нявыплаты прайшоў, то дэфолт адбыўся. Дарэчы, днямі з той жа прычыны (з-за санкцый) Расійская чыгунка не змагла кампенсаваць выпуск доларавых аблігацый — каля 605 млн еўра.
Тым часам дэфолт пагражае РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.