Брэстаўчанін на аўто пратараніў цагляную агароджу (фота)
У аўтамабілі знаходзіліся маладыя людзі.
Зранку 9 жніўня ў Брэсце адбылося ДТЗ. Як паведамляе "Віртуальны Брэст" са словаў відавочцаў, аўтамабіль, у якім ехалі маладыя людзі, вылецеў з дарогі і пратараніў цагляную агароджу.
Сведкі мяркуюць, што кіроўца хацеў пахваліцца перад дзяўчатамі эфектным кіраваным заносам і не справіўся з кіраваннем. Канчатковыя высновы зробяць супрацоўнікі ДАІ.
У машыне спрацавалі падушкі бяспекі, таму пацярпелых не было.
Дарэчы, пашкоджаная агароджа размяшчаецца каля будынка абласнога ўпраўлення аховы здароўя.
Фота: virtualbrest.by