Бронетэхніка пад расійскім сцягам увайшла ў Славянск (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 16 красавіка ў Краматорску баевікі захапілі 6 украінскіх БТРаў (расійскія СМІ паведамілі, што ўкраінскія вайскоўцы перайшлі на бок "апалчэнцаў", а Мінабароны Украіны назвала ўсю гэтую інфармацыю выдумкай). Пад расійскім сцягам з узброенымі байцамі на брані яны паехалі ў Славянск, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад Краматорска.



Як паведамляе espreso.tv, шэсць адзінак бронетэхнікі цяпер стаяць за выканкамам у цэнтры горада.
 

Фота, відэа — slavgorod.com.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі