Будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі выводзяць з ліку помнікаў гісторыі?
Будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі, які знаходзіцца насупраць Адміністрацыі прэзідэнта, збіраюцца зносіць. Пабудаваны ў 1931 годзе, ён ацалеў падчас вайны, а можа загінуць у мірны час. Трывогу падняло Беларускае таварыства аховы помнікаў. Вось што сказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё яго старшыня Антон Астаповіч:
“Дайшлі звесткі праз нашыя крыніцы ў інстытуце “Мінскпраект”, што плануецца знос не толькі будынка былой Нацыянальнай бібліятэкі, але і школы № 4, якая месіцца побач. А гэта таксама гісторыка-культурная каштоўнасць, будынак унесены ў дзяржаўны спіс.
Што быццам бы там пабудуюць офісныя будынкі для самых розных патрэб, у тым ліку і для адміністрацыі прэзідэнта. Наколькі гэта дакладна, спраўдзіць мне гэта афіцыйным шляхам, няўдалося”.
Антон Астаповіч кажа, што зараз пэўнай структурай робяцца захады, каб згаданыя будынкі былі выведзеныя з дзяржаўнага спісу помнікаў гісторыі і культуры, каб пасля без праблем іх можна было знесці.