Буйныя выйгрышы ў латарэі мяняюць палітычныя погляды

Буйныя выйгрышы ў латарэі мяняюць палітычныя погляды

Буйныя выйгрышы ў латарэю здольныя змяніць палітычныя погляды. Да такой высновы прыйшлі брытанскія сацыёлагі — яны даследавалі людзей, якія з 1996 па 2009 год выйгравалі буйныя сумы грошай. Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 4277 чалавек.

Высветлілася, што выйгрыш усяго толькі 500 фунтаў (каля 650 долараў) адразу ссоўвае чалавека на 0,13 пункта па шкале ад левых лейбарыстаў да правых кансерватараў. І чым болей грошай трапляла на рахункі шчасліўчыкаў, тым ахвотней яны падзялялі правыя погляды і традыцыйныя каштоўнасці. Прычым гэта не залежала ад узроўню адукацыі і папярэдняга досведу. У прыватнасці, такім людзям меней падабалася ідэя пераразмеркавання сродкаў у грамадстве праз падаткі, паведамляе ВВС.

Людзі, якім грошы прынесла звычайная ўдача, а таксама тыя, хто зарабіў іх цяжкай працай, робяцца падобнымі ў сваіх поглядах, робяць выснову брытанскія сацыёлагі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі