Былы варатар зборнай Беларусі забраў перамогу ў мінскага "Дынама"

Мінскае "Дынама" ўпусціла перамогу ў матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі супраць магнітагорскага "Металурга".
Каманда прайгравала 0:1, пасля выйгравала з лікам 3:1 і 4:2, але ў выніку прайграла па булітах 4:5. Вароты "Металурга" ў серыі булітаў абараняў былы варатар нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэй Мезін, а "Дынама" - Віталь Коваль.

БелаПАН нагадвае, што пасля 30 гульняў мінскае "Дынама" з 26 ачкамі займае 22-е месца ў агульнай табліцы КХЛ і апошняе ў дывізіёне Баброва. Наступны матч дынамаўцы правядуць дома 5 снежня супраць рыжскіх аднаклубнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі