Былым остарбайтэрам вяртаюць іх нямецкія дакументы (фота)

Віцебскі КДБ пачаў вяртаць нямецкія дакументы грамадзянам, вывезеным у Нямеччыну на прымусовыя працы падчас Другой сусветнай вайны. Аўсвайсы, пропускі, працоўныя кніжкі остарбайтэраў знайшліся падчас апрацоўкі шэрагу так званых “фільтрацыйных справаў” - яны заводзіліся ў фільтрацыйных лагерах на тых, хто вяртаўся дадому з Нямеччыны. У архіве Віцебскага ўпраўлення КДБ такіх справаў каля 50 тысяч.

Сярод дакументаў, знойдзеных у фільтрацыйных справах, не толькі аўсвайсы остарбайтэраў, але і “пасведчанні патрыётаў”, што змагаліся ў атрадах французскага Супраціву ды італьянскіх партызанаў.
 
У хуткім часе яшчэ шэраг дакументаў будзе пераданы сваякам тых, хто быў вывезены ў Нямеччыну і ўжо пайшоў з жыцця.



Фота: Народныя навіны Віцебску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі