Цэнтравыбаркам не зарэгістраваў у тэрмін групу па "аўтарэферэндуме"

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Нагадаем, што 14 траўня - у адпаведнасці з законам апошні дзень, калі ініцыятары "аўтарэферэндуму" павінны былі атрымаць адказ па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.  Каб даведацца рашэнне, ініцыятары затэлефанавалі ў ЦВК, паведаміў Янукевіч:

Янукевіч: "Тэлефанавалі мы ў Цэнтральную выбарчую камісію - яны сказалі, што ў іх шчэ няма адказу з пракуратуры і з Міністэрства юстыцыі, якія праводзяць праверку. Як толькі яны атрымаюць адказы - на бліжэйшае паседжанне камісіі абяцалі нас запрасіць. Ну, і там будзе прымацца рашэнне".

Кіраўнік ПБНФ спадзяецца, што рашэнне прымуць не пазней чым на наступным тыдні. У іншым разе ініцыятары аўтарэферэндуму будуць абскарджваць дзеянні ЦВК.


Фота: ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі