Чарга ў краму бытавой тэхнікі ў Мінску — пад наглядам міліцыі (відэа)

Насуперак чаканням не ўсе крамы бытавой тэхнікі правялі пераацэнку, звязаную з павышэннем курсу долара.


 
Крама бытавой тэхнікі “Карона-Тэхна” ў суботу, 20 снежня, не змяшчае ўсіх ахвотных набыць тавары. Перад уваходам выцягнулася чарга, якая пачынаецца аж на ўваходзе ў гіпермаркет. У краму электратэхнікі запускаюць па некалькі чалавек пасля таго, як іншыя пакупнікі расплачваюцца на касах і сыходзяць.


 
Напэўна, міліцыя ўлічыла досвед 19 снежня, калі ў некаторыя крамы сталіцы давялося дасылаць АМАП, бо інакш людзі адмаўляліся разыходзіцца. Дзесьці з-за людскога тлуму вялікімі скрынямі набівалі гузакі кансультантам. Мабыць, таму за чаргой у “Кароне-Тэхна” сочаць міліцыянты і мясцовыя сек’юрыці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі