Чэмпіянат свету па хакеі: вынікі гульнявога дня
У групе “А” зборная Швейцарыі ў няпростым матчы перамагла італьянцаў з лікам 2:1 (1:0, 0:0, 1:1), а шведы з лёгкасці перайгралі зборню Латвіі — 8:2 (1:0, 3:0, 4:2). У Групе “С” Славакія разграміла Нямеччыну — 5:1 (1:0, 1:0, 3:1), а зборная Канады абыграла нарвежцаў — 4:2 (2:1, 0:1, 2:0).
Становішча ў табліцы:
Група “А”:
1. Швецыя — 6 ачкоў (розніца забітых/прапушчаных галоў +12)
2. Швейцарыя — 6 (+2)
3. Латвія — 0 (-7)
4. Італія — 0 (-7)
Такім чынам, выхад у далейшую стадыю турніру сабе ўжо забяспечылі зборныя Швецыі і Швейцарыі. Яшчэ адна каманда, Латвія ці Італія, вызначыцца ў сераду, калі каманды згуляюць паміж сабой.
Група “С”:
1. Славакія — 6 (+7)
2. Канада — 6 (+3)
3. Нямеччына — 0 (-5)
4. Нарвегія — 0 (-5)
У гэтай групе датэрміновы выхад сабе забяспечылі Славакія і Канада. Трэцяя каманда, якая працягне змагацца за перамогу ў турніры, вызначыцца ў сераду, калі паміж сабой згуляюць зборныя Нарвегіі і Нямеччыны.
Сёння ў 15.15 пачнецца вырашальная гульня для зборнай Беларусі. Нашы хакеісты сустрэнуцца з аўстрыйцамі, якія таксама прайгралі два папярэднія матчы, аднак у турнірнай табліцы апераджаюць беларусаў за кошт розніцы забітых/прапушчаных галоў (-9 і -10 адпаведна).