Чыноўнікаў і вайскоўцаў змусяць адпрацаваць дзяржпадтрымку пры будаўніцтве жылля

Жылы дом / Жилой дом / Еўрарадыё

Жылы дом / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўным службоўцам і вайскоўцам давядзецца адпрацоўваць за дзяржпадтрымку пры будаўніцтве жылля. Адпаведны ўказ №239 "Аб кампенсацыі аказанай дзяржаўнай падтрымкі" падпісаў 31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Чыноўнікі і вайскоўцы павінныя будуць пасля атрымання дзяржпадтрымкі адпрацаваць на такой службе ці працы не менш за 10 гадоў. У іншым разе кампенсацыю давядзецца вярнуць.

"Пры гэтым кампенсацыя дзяржпадтрымкі будзе ажыццяўляцца толькі ў выпадку звальнення з ваеннай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, работы ў дзяржоргане па ўласнай ініцыятыве або дыскрэдытуючых абставінах", — удакладняе прэс-служба Лукашэнкі.

Патрабаванне кампенсаваць дзяржпадтрымку не распаўсюджваецца на такія катэгорыі, як шматдзетныя сем'і, сем'і з дзецьмі-інвалідамі, грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту або выслугі гадоў, звольненыя па стану здароўя.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі