Чыноўнікі знайшлі парушэнне ў правядзенні мерапрыемства ў адной з арт-студый

"Пад выглядам майстар-класа... праводзілася выступленне"

"Пад выглядам майстар-класа... праводзілася выступленне" / t.me/minkultrb/

Чыноўнікі знайшлі парушэнне ў правядзенні мерапрыемства ў адной з арт-студый. Як паведамляе Мінкульт, імі быў атрыманы "сігнал". Пасля гэтага туды "з мэтай ажыццяўлення аналізу дзейнасці арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў" выехала міжведамасная рабочая група (уключна з падаткавікамі). "У выніку было ўстаноўлена, што пад выглядам майстар-класа без дазвольных дакументаў, праводзілася выступленне калектыву "Yankand band" і майстры танца Асі Жых... Таксама ажыццяўлялася актыўная рэклама ў сацыяльнай сетцы Instagram", — пішуць чыноўнікі. У дачыненні да кіраўнікоў арганізацыі склалі пратакол "аб парушэнні заканадаўства ў частцы арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў і іншых правапарушэнняў".

Са згаданай рэкламы вынікае, што на той пляцоўцы адбываўся вечар афрыканскай музыкі ў фармаце майстар-класа з далейшым удзелам наведвальнікаў.

Чыноўнікі знайшлі парушэнне ў правядзенні мерапрыемства ў адной з арт-студый

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі