Ці трэба звязваць вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій у Беларусі?

Беларусы за кратамі

Беларусы за кратамі / newsweek.pl

Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій у краіне варта разглядаць як асобныя, а не непарыўна звязаныя падзеі. На гэтым настойвае Валерый Кавалеўскі, дырэктар Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламат і былы прадстаўнік па замежных справах Кабінета. 

Свае меркаванні палітык агучыў у эфіры "Еўрарадыё".

“Мне падаецца, што пазіцыя Офіса [Святланы Ціханоўскай] не надта добра сфармуляваная. Яна гаворыць пра гэтую паслядоўнасць і робіць гэта досыць катэгарычна — спачатку спыняюцца рэпрэсіі, судовыя працэсы, і пасля гэтага можна вызваляць палітычных зняволеных. Ці можам мы на сёння настойваць на рэалізацыі менавіта такой схемы, калі будуць выпускаць людзей без спынення рэпрэсій? Мы будзем адмаўляцца ад таго, што гэтыя вызваленні патрэбныя людзям, грамадству, дэмакратычнаму руху? Вядома, не”,  падкрэсліў Кавалеўскі.

Эксперт вітае кожнага чалавека на волі і заклікае ментальна падзяляць два працэсы: вызваленне палітычных зняволеных і спыненне палітычных працэсаў.

“Так, гэтыя працэсы ўзаемазвязаныя, узаемазалежныя, і калі ў нас сёння ёсць магчымасць вызваляць людзей, трэба ёй карыстацца. Калі такія працэсы ідуць з боку ўлады, не трэба будаваць перашкоды, трэба гэтаму працэсу максімальна спрыяць, каб як мага больш людзей выходзіла з турмаў. І, вядома, трэба настойваць на тым, каб спыняліся рэпрэсіі, але ставіць гэта ў паслядоўнасць проста абсурдна”.

Нагадаем, што Офіс Святланы Ціханоўскай настойвае на спыненні рэпрэсій і вызваленні палітвязняў, тлумачачы гэта тым, што без знікнення палітычнага пераследу людзей будуць працягваць абвінавачваць і саджаць за краты, што не дазволіць вырашыць гуманітарную праблему.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі