Цімаці Бэл усё яшчэ чакае адказу ад Лукашэнкі

Кіраўнік рады дырэктараў кампаніі "Чайм Ком'юнікейшнз" лорд Цімаці Бэл дагэтуль не атрымаў адказу ад афіцыйнага Мінску. Ён спадзяецца, што пытанне кантракту з беларускім прэзідэнтам можа быць вырашанае ў бліжэйшыя некалькі тыдняў. Лорд Бэл адмовіўся каментаваць як сваю праграму, адпраўленую ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі, так і магчымы кантракт з беларускім бокам. Пра гэта паведамляе БелаПАН

У мінулую сераду ў інтэрв’ю Еўрарадыё лорд Бэл паведаміў, што плануе сустрэчу з беларускім прэзідэнтам менавіта з-за таго, што так і не атрымаў аніякага адказу з Беларусі:

“Мы яшчэ не падпісалі кантракт, бо пакуль што не абгаворвалі план з вашым урадам. Я пакуль не атрымаў аніякага адказу ад вашага прэзідэнта, таму планую ў бліжэйшыя некалькі тыдняў сустрэцца з Лукашэнкам. Мы абмяркуем мой план: у выніку альбо падпішам кантракт, альбо не”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі