"Цмокі" з буйным лікам прайгралі ЦСКА ў стартавым матчы турніру Адзінай лігі ВТБ
ЦСКА разграміў "Цмокі-Мінск" / Ліга ВТБ
У першым туры Адзінай лігі ВТБ "Цмокі" саступілі дзейнаму чэмпіёну турніру — маскоўскаму ЦСКА з лікам 44:92, паведамляе "Прессбол".
"Цмокі" прымалі ЦСКА ў сябе дома, на пляцоўцы "Мінск-Арэны". Па выніках 4 чвэрцяў баскетбольнага матчу Цмокі-Мінск - ЦСКА быў наступны лік: 11:33, 17:46, 27:74, 44:92.
Самымі выніковымі ў прайграўшых сталі Вадзім Стубеда (13), Аляксей Трасцінецкі (8) і Максім Каратцоў (5).
Наступны матч беларуская каманда правядзе 2 кастрычніка супраць "Лакаматыва-Кубані". Сустрэча пройдзе на пляцоўцы суперніка і пачнецца ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.