CNN: Шклярава з Беларусі вывез спецпасланнік Трампа па справах закладнікаў

CNN: Шклярава з Беларусі вывез спецпасланнік Трампа па справах закладнікаў

Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Майк Пампеа пацвердзіў, што паліттэхнолаг Віталь Шкляраў вярнуўся ў Вашынгтон увечары ў аўторак. "Пасля трохмесячнага неправамернага затрымання і хатняга арышту Шкляраў уз'яднаўся з сям'ёй і вярнуўся ў ЗША",сказаў Пампеа CNN. Па звестках тэлеканала, у нашу краіну за паліттэхнолагам прыязджаў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па справах закладнікаў Роджэр Карстэнс. Спачатку яны прыбылі ў Кіеў, дзе Віталь Шкляраў сустрэўся з сям'ёй, а пасля паляцелі ў Злучаныя Штаты. Там беларускі палітвязень шпіталізаваны ў бальніцу і праходзіць абследаванне ў якасці меры перасцярогі (за кратамі ён перанёс каранавірус).

Паліттэхнолаг Віталь Шкляраў — ураджэнец Беларусі, мае амерыканскае грамадзянства. Быў затрыманы беларускімі сілавікамі ў канцы ліпеня 2020 года, калі прыехаў на радзіму да маці. Яго падазравалі ў садзейнічанні апазіцыянеру і блогеру Сяргею Ціханоўскаму. Шкляраў удзельнічаў у сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ. У кастрычніку ён быў вызвалены пад хатні арышт.

А 24 кастрычніка Лукашэнку патэлефанаваў Пампеа і здолеў дамовіцца пра магчымасць для Шклярава выехаць у ЗША. Пры гэтым крымінальную справу ў Беларусі не закрылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі