Цярэшчанка прапанаваў выдаць купюру ў 1 рубель са сваім партрэтам

Кандыдат Віктар Цярэшчанка ў сваім сённяшнім тэлевыступе зноў казаў пра тое, што краіне патрэбная моцная нацыянальная валюта. Ён паабяцаў, што ў выпадку сваёй перамогі на выбарах зробіць рубель забяспечаным і свабодна канвертаваным, прычым курс будзе “тры рублі да долара”, цытуе кандыдата “Наша Ніва”. Спадар Цярэшчанка таксама сказаў, што прадстаўляў сваю праграму ўраду і яна была зацверджаная. Яшчэ ён прапанаваў змясціць сваё фота на купюры ў адзін рубель, каб нібыта гаварыць: “Беларуская валюта — самая надзейная ў свеце”. Кандыдат нават сказаў, што сыдзе з пасады прэзідэнта, калі не выканае гэтае абяцанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі